Ва ўстанове адукацыі з 17 лютага арганізаваны мерапрыемствы Тыдня беларускай мовы і літаратуры. Вучні з цікаўнасцю выконвалі прапанаваныя заданні.
Сямікласнікі і васьмікласнікі сустрэліся з творчасцю Янкі Купалы и Якуба Коласа «Чытаем творы класікаў разам».



Вучні пятага і шостага класаў з захапленнем працавалі з конкурснымі матэрыяламі ў час фальклорнага свята “Сказаў як звязаў”.





Не абмінуў наш Тыдзень і “Буслик-2022”, у якім удзельнічалі 11 вучняў V – ХІ класаў.

У шосты школьны дзень вучні V – ХІ класаў мелі магчымасць паглыбіць свае веды ў час інтэлектуальна-пазнавальнай гульні “Зоркі роднай мовы”.









21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, у мэтах захавання роднай мовы, як культурнай спадчыны беларускага народа ў нашай установе арганізавана акцыя «Усебеларуская дыктоўка». У ёй прынялі ўдзелбацькі навучэнцаў і вучні.


