Настаўнікамі беларускай мовы арганізавана правядзенне літаратурнай гасцёўні “Той мілы куточак, што Бычыхай завецца…”. Вучні пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам земляка, выпускніка роднай школы 1959 года, паэтам Генадзем Рыгоравічам Дзмітрыевым. З цікавасцю слухалі вучні вершы аб родных мясцінах. Затым у выкананні саміх вучняў прагучалі вершы беларускіх паэтаў аб Радзіме.