29.03. 2025 г вучні нашай школы (1-4 класы) наведалі прэм’еру "Лялечны карагод" у выкананні тэатра “Лялька”. Гэта вясёлая лекцыя для дзяцей і дарослых у выкананні незвычайных жывых лялек. З дапамогай лялечнікаў яны распавядаюць пра сябе і сваіх калег, знаёмяць з героямі спектакляў, тэатральнымі фокусамі, жартамі і таямніцамі. Пастаноўка насычаная танцамі і гульнямі, цікавымі для гледачоў любога ўзросту. Дзеці засталіся вельмі задаволеныя, бо атрымалі шмат станоўчых эмоцый.




