Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

27.03.24

Жыў- быў заяц

“Жыў- быў заяц”.  Так называлася казка, якую з захапленнем паглядзелі вучні пачатковых класаў нашай школы ў тэатры “Лялька”, які знаходзіцца ў              г. Віцебску. Была ў Лісіцы хатка ледзяная, а ў Зайца лубяная. Вясной ледзяная растала, і рыжая шкодніца выгнала вушастага з пабудаванага ім жытла. Ну а потым з'явіўся смелы Певень і ўзнавіў справядлівасць... Усе ведаюць гэтую казку, але тыя, хто прыйшоў на спектакль, змаглі пабачыць яе зусім па-новаму. Гэтую гісторыю распавядалі артысты з непадобнымі характарамі: разважлівы Міхаіл Іванавіч і мітуслівая Муся. Яны то весела жартавалі з дзецьмі,  то ўсур'ёз перашкаджалі адно аднаму, то звярталіся за дапамогай к гледачам. Казка дзецям вельмі спадабалася. Дадому вярталіся з вясёлым настроем.

   

   

   

   

   

   

   

   

   

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта